^Наверх

Воскресенье, 29 Ноябрь 2015 12:07

Пастырскія аб’явы на 29.11.2015

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

І Нядзеля Адвенту

 

  1. На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак, сераду, чацвер – святой Імшы ў капліцы не будзе

ü  у аўторакcвятая Імша ў 10.00

ü  у пятніцу – святая Імша ў 18.00

ü  у суботу – святая Імша ў 7.00

ü  у наступную нядзелю, 6 снежня – святая Імша ў 10.00 і 16.00

  1. У літургіі:

ü  30 лістапада – свята св. Андрэя Апостала

ü  3 снежня – успамін св. Францішка Ксаверыя, святара

  1. Распачынаем Адвент – час радаснага чакання на Хрыста Збавіцеля. Згодна з традыцыяй мы бяром у гэты час пэўныя канкрэтныя пастановы, якія дапамогуць перажыць належным чынам гэты Богам дадзены час. Адной з магчымасцей належнага перажывання Адвенту з’яўляецца Раратняя Святая Імша – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія будуць адбывацца па серадах а 7.00 (выключэнне – бліжэйшая серада).
  2. На сённяшні дзень да нас сваё слова скіроўвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
  3. у Магілёўскай вобласці распачынаецца душпастырства чыгуначнікаў. а. Гжэгаж Ксёнжэк, адказны за вышэйузгаданае душпастырства звяртаецца з просьбай аб тым, каб працаўнікі чыгункі каталіцкага веравызнання звярнуліся да сваіх душпастыраў.
  4. 8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Святы Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Францішак. Падрабязную праграму перажывання ў нашым рэгіёне дадзенага юбілейнага года знойдзем на старонцы, прысвечанай Каталіцкаму Касцёлу на Магілёўшчыне (www.mohylev-katolik.by).
  5. Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы, а таксама падрыхтоўку адвентавага вянка.
  6. Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

 

Прочитано 1616 раз Последнее изменение Воскресенье, 29 Ноябрь 2015 12:11

Наведвальнікі

4508739
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
115
1431
10408
4477932
36731
71005
4508739
Your IP: 100.24.115.253
Server Time: 2019-11-15 01:26:22
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.