^Наверх

Воскресенье, 29 Ноябрь 2015 12:04

Некалькі думак аб Адвенце

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Падрыхтоўка да Божага Нараджэння – такое значэнне Адвэнт мае для вялікай колькасці вернікаў. Яны разумеюць, што паставіць дома ёлку ці набыць падарункі – гэта яшчэ далека не ўсё, бо ўсё гэта знешняе і амаль не ўплывае на нашае духоўнае жыццё.

 

 

Рыхтавацца толькі да святкавання нараджэння Хрыста азначала б жыць толькі мінулым. Хрысціян якраз і абвінавачваюць у кансерватызме, у тым, што яны баяцца перамен. Аднак сапраўднаму вучню Хрыста ўласціва змяняцца і імкнуцца не паўтарыць былых няправільных выбараў. Інакш нельга было б набліжацца да нашай мэты. А наша мэта – гэта Бог.

 

Калі б сустрэча людзей з Хрыстом адбылася толькі аднойчы, то мы 25 снежня святкавалі б толькі адну гэтую сустрэчу. Аднак Ён захацеў стаць маленькім і нарадзіцца, каб кожны мог узяць Яго ў свае рукі. Потым Ён захацеў нараджацца кожны раз падчас Імшы на нашых алтарах, каб кожны мог прыняць Яго ў сэрца.

 

Хрыстос сустрэўся з людзьмі не толькі ў мінулым. Ён заўсёды побач, але мы часамі Яго ігнаруем. Прыйдзе час яшчэ адной сустрэчы з Езусам, калі ўжо нельга будзе Яго праігнараваць. Адвэнт – гэта час, калі мы нагадваем сабе пра гэта і пра тое, што неабходна рыхтавацца да новай сустрэчы.

 

Алтар у візантыйскай традыцыі называюць тронам (прастолам). Трон – вядомы атрыбут таго, хто пануе. У канцы часоў настане панаванне Бога. Таму мы і рыхтуемся, каб Бог ужо цяпер панаваў у нашым розуме, пачуццях і волі. У такім выпадку гэта будзе радасная сустрэча.

 

 

Калі ў кардынала Ратцынгера, будучага Папы Бэнэдыкта XVI, спыталіся, колькі дарог вядзе да Бога, ён адказаў: «Столькі, колькі людзей, бо ў кожнага свая дарога», а потым дадаў: «аднак сам Хрыстус становіцца гэтай дарогай».

Кс. Кірыл Бардонаў, http://catholic.by

Прочитано 1570 раз Последнее изменение Воскресенье, 29 Ноябрь 2015 12:06

Наведвальнікі

4199622
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
559
1767
13029
4163770
85370
103734
4199622
Your IP: 54.86.132.30
Server Time: 2019-06-27 07:59:13
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.