Версия для печати
Суббота, 18 Июль 2015 22:37

Пастырскія аб’явы на 19.07.2015

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХVІ Звычайная Нядзеля

v     На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак па суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе

ü  у наступную нядзелю, 26 ліпеня – святая Імша ў 16.00.

v     У літургіі:

  • 22 ліпеня – успамін св. Марыі Магдалены.
  • 23 ліпеня – свята св. Брыгіды
  • 25 ліпеня – свята св. Якуба.

v     У наступную нядзелю, 26 ліпеня – пасля святой Імшы адбудзецца асаблівая малітва праз заступніцтва св. Крыштафа за вадзіцеляў, а таксама асвячэнне аўтамабіляў і іншых сродкаў транспарту.

v     На мінулым тыдні распачалася працэдура пераафармлення будынку нашай будучай капліцы на баланс парафіі – таму асаблівая просьба аб малітве ў гэтай інтэнцыі.

v     Шчырая падзяка за прыбіранне капліцы на мінулым тыдні. Ахвотных прыбіраць святыню запрашаем паводле графіка, які знаходзіцца на дошцы аб’яў у сакрыстыі.

v     Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ў парафіяльным доме.

v     Молімся за ўсіх дабрадзеяў нашай парафіі.

v     Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзеліі плённых дзён працы!

кс. Андрэй Кеўліч

Прочитано 1971 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)