Версия для печати
Четверг, 18 Июнь 2015 23:08

Запрашаем да малітвы за біскупа наміната Аляксандра!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Як ведаем, нядаўна Святы Айцец прызначыў дапаможным біскупам нашай архідыяцэзіі кс. Аляксандра Яшэўскага SDB.

Шчыра запрашаем далучыцца да сумеснай малітвы за вялебнага біскупа наміната, каб належным чынам падрыхтаваўся да прыняцця біскупскай сакры, якое адбудзецца 27 чэрвеня ў Мінску.

Добры і ласкавы Божа!

Ты ў сваім Провідзе пасылаеш Касцёлу сваіх пастыраў.

Пакорна Цябе просім, міласціва глянь на Твайго слугу біскупа наміната Аляксандра Яшэўскага SDB, які рыхтуецца да біскупскага пасвячэння. Дапамажы яму сваёй ласкай, каб, як наступнік апосталаў, з моцаю і радасцю абвяшчаў Божае слова, адважна вучыў веры і яе бараніў, цэлебруючы сакрамэнты асвячаў людзей, мудра выконваў заданне кіравання, ахвярна служыў усім людзям, клапаціўся пра хворых і абяздоленых, бараніў Богам устаноўлены інстытут сям’і і дар жыцця, моладзі ўказваў евангельскі шлях і ўсім даваў надзею. 

Давяраючы яго апецы Марыі Успамогі хрысціян, просім аб гэтым праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ойча наш…

Вітай, Марыя…

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

Прочитано 1917 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)