Версия для печати
Воскресенье, 14 Июнь 2015 19:54

Мы наведалі парафіяльнае свята ў Оршы.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

14 чэрвеня святкавалася прастольнае свята ў парафіі Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы.

Па запрашэнню кс. Валерыя Орсіка да супольнай малітвы разам з кс. Андрэем далучыліся і некаторыя вернікі нашай парафіі, якія нягледзячы на адносна невялікую адлегласць паміж Оршай і Горкамі – упершыню адведалі новую аршанскую каталіцкую супольнасць, якая не толькі развіваецца духоўна, але і распачала пабудову святыні.

Сапраўднай нечаканасцю стала ініцыятыва кс. Валерыя, каб дапамагчы нашай парафіі матэрыяльна. “Няхай гэтая невялікая цаглінка дапаможа ў адраджэнні веры на нашай зямлі” – зазначыў аршанскі дэкан.

Прочитано 1883 раз
Super User

Последнее от Super User