Версия для печати
Воскресенье, 23 Ноябрь 2014 09:41

Пастырскія аб’явы на 23.11.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара сусвету

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

  • у аўторак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
  • у чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 16.00

 

На гэтым тыдні ў літургіі:

  24 лістапада – успамін св. Андрэя Дунг-Лака і паплечнікаў. Праца каталіцкіх місіянераў на в’етнамскіх землях распачалася ў XVIст.  У наступных стагоддзях шматразовы выбухалі моцныя пераследаванні, у часе якіх прынялі смерць за веру місіянеры, прыбыўшыя з Еўропы і некаторыя в’етнамцы.  19 чэрвеня 1988г. папа Ян Павел ІІ кананізаваў 119 мучанікаў в’етнамскіх, сярод іх  8 біскупаў, 37 святароў в’етнамскіх і 59 свецкіх в’етнамцаў.

 

Шчырае дзякуй усім, хто дапамагае ў правядзенні тых прац, якія адбываюцца ў нашай будучай капліцы.

 

У панядзелак, 24 лістапада – у Маладзечна адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы сярод святароў па міні-футболе.

 

Па серадам –пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай.

 

У наступную нядзелю – 30 лістапада – распачынаецца новы літургічны год і літургічны перыяд – Адвент – час радаснага чакання на прыйсце Хрыста.

 

Ад 30 лістапада ў Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год манаскага жыцця. Шчыра запрашаем да малітвы за ўсіх асоб, якія асаблівым чынам прысвяцілі сябе Богу.

 

Вельмі радасная навіна: у сям’і Матвеевых - Настассі і Максіма - нарадзілася першае дзіцятка – дзяўчынка!

 

Шчыра віншуем Станіслава Петкевіча і Яўгена Каралькова, якія на мінулым тыдні адзначалі дзень свайго нараджэння.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2046 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:31
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)