^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 28 Октябрь 2014 20:19

Пастырскія аб’явы на 26.10.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XХХ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

  • у панядзелак, пятніцу - святая Імша ў 18.00
  • у аўторак - святая Імша ў 8.00
  • у сераду, -  святая Імша ў 10.00
  • у суботу -  святая Імша ў 10.00 і 18.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00

 

На гэтым тыдні ў літургіі:

-         28 кастрычніка, у аўторак – свята свв. Сымона і Юды, Апосталаў

-         1 лістапада (субота) – урачыстасць Усіх Святых

-         2 лістапада ХХХІ Звычайная Нядзеля – успамін Усіх памерлых вернікаў.

 

Набліжаецца лістапад – месяц асаблівай малітвы за памерлых. Вялікая просьба паклапаціцца аб тым, каб магілы нашых родных, якія адышлі да вечнасці, знаходзіліся ў адпаведным стане.

 

З 1 па 8 лістапада – актава Усіх Святых – асаблівыя дні, калі Касцёл запрашае нас маліцца за тых, хто адышоў да вечнасці. За малітву на могілках ці ў касцёле можна атрымаць адпуст. Шчыра запрашаем да малітвы Нешпарамі за памерлых.

 

Па серадам – штотыдзень будзе адбывацца пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці – свае просьбы запісваем ў спецыяльны сшытак. Таксама можна запісаць інтэнцыі на складковую святую Імшу на нашым парафіяльным сайце www.kasciol.by

 

Месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы, запрашаем на сумесную малітву. Шчырае дзякуй усім, хто на працягу ўсяго месяца далучаўся да нашай ружанцовай малітвы.

 

У панядзелак прывязём плітку для падлогі ў нашую будучую капліцу.

 

У аўторак у ІІ-ой палове дня запрашаем жадаючых далучыцца да сумеснай працы -  неабходна засыпаць керамзіт, які нам ахвяравала прадпрыемства “Праметэй”.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2155 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:33

Наведвальнікі

6129274
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
664
858
12501
6111752
21804
37102
6129274
Your IP: 18.220.126.5
Server Time: 2024-04-20 14:49:56
Счетчик joomla