Версия для печати
Понедельник, 28 Октябрь 2013 10:55

Пастырскія аб’явы на 27.10.2013

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 XXX Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў і набажэнстваў будзе наступны:

у панядзелак – свята свв. Сымона і Юды, Апосталаў – у 9.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства; малітва за нашага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча;

у аўторак – у 18.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у сераду і чацвер святой Імшы і ружанцовага набажэнства ў капліцы не будзе (выезд святара ў Гродна – Будаўнічае бюро пры ККББ);

у пятніцу – Урачыстасць Усіх Святых – у 18.00 – святая Імша і Нешпары за памерлых;

у суботу – успамін Усіх памерлых вернікаў - у 10.00 – святая Імша і малітва за памерлых;

у наступную нядзелю – у 15.00 – святая Імша ў ІТК-16 (вул. Савецкая 7)

у 16.30 – святая Імша ў капліцы;

 

1 лістапада – урачыстасць Усіх Святых

У гэты дзень Касцёл аддае пашану ўсім, хто ўжо ўвайшоў у славу нябесную, а верным, што пілігрымуюць па зямлі, ён паказвае дарогу, якая давяла іхніх старэйшых братоў да святасці. Касцёл напамінае нам таксама праўду аб нашай супольнасці са Святымі, якія атуляюць нас апекай.

 

2 лістапада – успамін Усіх памерлых вернікаў. Згодна са старадаўнай каталіцкай традыцыяй, у лістападзе Касцёл моліцца ў інтэнцыі памерлых. Вялікая просьба узяць падрыхтаваная карткі, каб запісаць імёны нашых родных, блізкіх, знаёмых. У іх інтэнцыі будуць служыцца святыя Імшы як 2 лістапада, так і на працягу ўсіх дзён да 8 лістапада уключна.

 

Асвячэнне магілаў нашых родных– просьба звяртацца індывідуальна да святара.

Шчыра дзякую усім, хто ў гэтым месяцы маліўся на ружанцы.

  

Пачынаючы з лістапада, па нядзелях а 15.00 плануюцца багаслужэнні ў Горацкай выпраўленчай ўстанове “ІКП-16 па Магілёўскай вобласці”, якая знаходзіцца па адрэсе: г. Горкі, вул. Савецкая 7.

 

У нашым парафіяльным доме распачаліся некаторыя рамонты – папраўляем, а лепш сказаць - мяняем электраправодку, а ў бліжэйшай будучыні таксама заменім старыя вокны на шклопакеты. Шчыра дзякую усім за падтрымку ў гэтай справе.


Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы! 

 

 

тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2622 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:33
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)