^Наверх

Воскресенье, 28 Сентябрь 2014 15:52

Пастырскія аб’явы на 28.09.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

  • у панядзелак, сераду, - святая Імша ў 18.00
  • у аўторак -  святая Імша ў 19.00
  • у чацвер -  святая Імша ў 10.00
  • у пятніцу, суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у нядзелю – святая Імша ў 16.00

 

у літургіі успамінаем:

ü  29 верасня (панядзелак) – свята св. Міхала, св. Габрыэля і св. Рафала, Арханёлаў.

ü  1 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і Доктара Касцёла.

ü  2 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

ü  4 кастрычніка (субота) – успамін св. Францішка Асізскага.

 

Па серадам – штотыдзень будзе адбывацца пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай. Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці.

 

Месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы.

 

 

На гэтым тыдні – І-ы чацвер месяца (молімся за пакліканні да службы Божай і манаскага жыцця), І-ая пятніца месяца (ушаноўваем Сэрца Езуса Хрыста), І-ая субота (просім заступніцтва Багародзіцы, І-ая нядзеля месяца (адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту).

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі, а таксама іншых ахвярадаўцаў нашай парафіі.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1898 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:35

Наведвальнікі

4262068
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
689
1750
5700
4239027
54471
93345
4262068
Your IP: 3.81.73.233
Server Time: 2019-07-24 11:27:10
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.