^Наверх

Воскресенье, 17 Август 2014 12:45

Пастырскія аб’явы на 17.08.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XХ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

у панядзелак, сераду, пятніцу -  святая Імша ў 18.00

у аўторак -  святой Імшы ў капліцы не будзе

у чацвер, суботу  - святая Імша ў 10.00

у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00

 

у літургіі успамінаем:

20 жніўня (серада) – успамін св. Бернарда, абата.Нарадзіўся ў 1090 г. у Бургундыі (Францыя). У 1112 г. разам з чатырма з пяці сваіх братоў і яшчэ трыццацю паплечнікамі распачаў манаскае жыццё ў цыстэрцыянскім кляштары ў Сіто. Дзякуючы яму гэтая манаская супольнасць стала вельмі хутка развівацца, і праз тры гады Бэрнард узначаліў заснаваны ім кляштар у Клерво. Бэрнард меў сувязі з многімі выдатнымі асобамі таго часу, сярод якіх былі Папы і каралі, і набыў вядомасць як цудоўны прапаведнік, што заклікаў да крыжовых паходаў.  Бэрнард, у жыцці якога было нямала фізічных і духоўных пакутаў, шмат падарожнічаў па розных краінах. Ён памёр 20 жніўня 1153 г. у Клерво, дзе і быў пахаваны. Бэрнард, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў ордэна цыстэрцыянцаў, сваім жыццём увасобіў ідэал манаха і быў адной з самых яркіх постацяў Касцёла ў Сярэднявеччы. Заступніцтва святога Бэрнарда Клервоскага просяць пры дзіцячых хваробах, пры хваробах жывёлы, падчас бураў і навальніцаў, а таксама ў хвіліну смерці. Святы лічыцца апекуном пчаляроў і пчолаў.

21 жніўня (чацвер) – успамін св. Пія Х, папы. Нарадзіўся ў 1835 годзе непадалёку ад Венэцыі. У час свайго пантыфікату адрадзіў эўхарыстычнае жыццё, выдаючы дэкрэты аб частай Святой Камуніі і магчымасці прымаць Святую Камунію дзецям. Адрадзіў літургію праз рэфармаванне Касцёльнага календара, брэвіярыя і музыкі, адчыніў Біблійны інстытут у Рыме, змагаўся з памылкамі мадэрнізму. У жыцці адзначыўся пакорай, лагоднасцю і міласэрнасцю да бедных. Памёр у 1903 годзе.

22 жніўня (пятніца) – успамін НПМ Каралевы. Марыя з’яўляецца Маці Хрыста, Валадарства Якога трывае вечна. Таму хрысціянскі люд здаўна ўшаноўвае яе як Каралеву і аздабляе каронамі яе выявы.

 

Працягваем замену даху ў будучай капліцы – просьба аб малітве ў гэтай справе. Шчырае “дзякуй” за дапамогу кожнаму!

 

Молімся ў інтэнцыі аб міры на Украіне і ў Іраку.

 

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1946 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:36

Наведвальнікі

4577604
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
50
2106
5354
4551938
25666
79930
4577604
Your IP: 35.172.217.40
Server Time: 2019-12-10 00:28:56
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.