На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу - святая Імша ў 18.00
у суботу - святая Імша ў 10.00
у нядзелю – святая Імша ў 10.00
у літургіі успамінаем:
11 жніўня (панядзелак) – успамін св. Клары, панны.Св. Клара нарадзілася ў заможнай сям’і ў Асыжу. У 1212 г. прыняла хабіт законны з рук св. Францішка і залажыла першы жаночы кляштар паводле яго рэгулы пры касцёле св. Даміана ў Асыжу. Акрамя пакутаў, суровасці законнай і асабістых цярпенняў, якія трапілі на яе праз 27 гадоў жыцця, яна да канца жыцця захоўвала ураўнаважаннасць духа. Памерла 11 жніўня 1253 г.
14 жніўня (чацвер) – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка. Св. Максімільян нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Здуньскай Волі каля Лодзі. Вучыўся ў Рыме і Атрымаў ступень доктара. У 1918г. атрымаў святарскія пасведчанні ў ордэне францішканаў. Заснавальнік апостальскага таварыства “Рыцарства Беззаганай” і рэлігійнага часопіса “Рыцар Беззаганай”. У часе акупацыі арыштаваны і вывезены ў Асвенцім. Там ахвяраваў сваё жыццё за бацьку адной сям’і. Памёр у камеры смерці ў ліпені 1941г. Папа Павел VI беатыфікаваў яго 17 кастрычніка 1971 г., а Папа Ян Павел ІІ кананізаваў Максіміліяна 10 кастрычніка 1982г.
15 жніўня (пятніца) – урачыстасць Унебаўзяцця НПМ – урачыстасць абавязковая. Пасля заканчэння жыцця на зямлі найсвяцейшая панна марыя была з душой і целам узнесена да нябеснай хвалы. Унебаўзяцце Марыі прыпамінае чалавецтву пакліканне да хвалы ў небе. Догмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці. Пій ХІІ лічыў, што распаўсюджванне марыйнай пабожнасці з’яўляецца гарантыяй пашырэння дабра ў свеце і адкрытасці людзей на дары і ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць, каб дапамагчы свету падняцца «з жудасных бедстваў» – і мінулых і тых, якія адбываюцца ў сучаснай гісторыі. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях.
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі.
Молімся ў інтэнцыі аб міры на Украіне. Будзем салідарнымі з нашым братнім украінскім народам.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)