^Наверх

Суббота, 09 Август 2014 16:03

Пастырскія аб’явы на 10.08.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XІХ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу -  святая Імша ў 18.00

у суботу  - святая Імша ў 10.00

у нядзелю – святая Імша ў 10.00

 

у літургіі успамінаем:

11 жніўня (панядзелак) – успамін св. Клары, панны.Св. Клара нарадзілася ў заможнай сям’і ў Асыжу. У 1212 г. прыняла хабіт законны з рук св. Францішка і залажыла першы жаночы кляштар паводле яго рэгулы пры касцёле св. Даміана ў Асыжу. Акрамя пакутаў, суровасці законнай і асабістых цярпенняў, якія трапілі на яе праз 27 гадоў жыцця, яна да канца жыцця захоўвала ураўнаважаннасць духа. Памерла 11 жніўня 1253 г.

14 жніўня (чацвер) – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка. Св. Максімільян нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Здуньскай Волі каля Лодзі. Вучыўся ў Рыме і Атрымаў ступень доктара. У 1918г. атрымаў святарскія пасведчанні ў ордэне францішканаў. Заснавальнік апостальскага таварыства “Рыцарства Беззаганай” і рэлігійнага часопіса “Рыцар Беззаганай”. У часе акупацыі арыштаваны і вывезены ў Асвенцім. Там ахвяраваў сваё жыццё за бацьку адной сям’і. Памёр у камеры смерці ў ліпені 1941г. Папа  Павел VI беатыфікаваў яго 17 кастрычніка 1971 г., а Папа Ян Павел ІІ кананізаваў Максіміліяна  10 кастрычніка 1982г.

15 жніўня (пятніца) – урачыстасць Унебаўзяцця НПМ – урачыстасць абавязковая. Пасля заканчэння жыцця на зямлі найсвяцейшая панна марыя была з душой і целам узнесена да нябеснай хвалы. Унебаўзяцце Марыі прыпамінае чалавецтву пакліканне да хвалы ў небе. Догмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці. Пій ХІІ лічыў, што распаўсюджванне марыйнай пабожнасці з’яўляецца гарантыяй пашырэння дабра ў свеце і адкрытасці людзей на дары і ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць, каб дапамагчы свету падняцца «з жудасных бедстваў» – і мінулых і тых, якія адбываюцца ў сучаснай гісторыі. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях.

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі.

 

Молімся ў інтэнцыі аб міры на Украіне. Будзем салідарнымі з нашым братнім украінскім народам.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1855 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:36

Наведвальнікі

4262154
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
775
1750
5786
4239027
54557
93345
4262154
Your IP: 3.81.73.233
Server Time: 2019-07-24 12:06:26
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.