^Наверх

Воскресенье, 03 Август 2014 21:35

Пастырскія аб’явы на 03.08.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XVІІI Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

ü  у панядзелак, сераду, пятніцу -  святая Імша ў 18.00

ü  у чацвер – святой Імшы ў капліцы не будзе

ü  у аўторак, суботу  - святая Імша ў 10.00

ü  у нядзелю – святая Імша ў 16.00

 

у літургіі успамінаем:

ü  4 жніўня (панядзелак) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара. Св. Ян, сын убогіх вяскоўцаў, нарадзіўся ў Дардзілле, каля Ліону ў 1786 г. З малодшага ўзросту адзначаўся пабожнасцю. Пераадолеўшы шмат перашкод атрымаў дар святарства ў 1815 г. Праз некаторы час стаў пробашчам у Арс. З’яўляецца  нябесным заступнікам пробашчаў.

ü  6 жніўня (серада) – свята Перамянення Пана.

ü  8 жніўня (пятніца) – успамін св. Дамініка. Нарадзіўся каля 1170 г. у Іспаніі. Атрымаў святарства і стаў канонікам ў Осма. Заснаваў закон прапаведніцкі, апіраючыйся на рэгулу св. Аўгыстына. Закон, зацверджаны ў 1216 г. папай Ганорыям ІІІ, прычыніўся, разам з францысканамі, да адраджэння сярэднявечнага Касцёла. На працягу астатніх 5 год перад смерцю св. Дамінік працаваў як прапаведнік ў Францыі, Іспаніі і Італіі. Памёр у Балоніі 6 жніўня 1221 г. і там пахаваны.

ü  9 жніўня (субота) – успамін св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы. Эдыта Штайн, наймалодшая з 11 дзяцей глыбока веруючай яўрэйскай сям’і, нарадзілася 12 кастрычніка 1891г. У 1911 г. разпачала універсітэтскае навучанне ва Врацлаве. Пад час першай святовай вайны працавала аддана ў шпітале. У 1922 г.прыняла хрост і сакрамант бежмавання. Маючы 42 гады уступіла ў ордэн Кармэлю ў калоніі і атрымала імя Тэрэзы Бенедыкты ад Крыжа. Памерла ў газавай камеры 9 жніўня 1942 г. у Асвенціме.

 

Першы чацвер месяца – малітва аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.

Молімся аб міры на Украіне. Будзем салідарнымі з нашым братнім украінскім народам.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1925 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:36

Наведвальнікі

4262056
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
677
1750
5688
4239027
54459
93345
4262056
Your IP: 3.81.73.233
Server Time: 2019-07-24 11:26:24
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.