^Наверх

Воскресенье, 27 Июль 2014 13:11

Пастырскія аб’явы на 27.07.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XVІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

vу панядзелак, сераду, пятніцу -  у 18.00

vу аўторак,  чацвер, суботу  - у 10.00

vу нядзелю – святая Імша ў 16.00

у літургіі успамінаем:

 

29 ліпеня (аўторак) – успамін св. Марты

Святая Марта шмат разоў прымала ў сваім доме Хрыста. Перад уваскрэшаннем Лазара вызнала сваю веру ў місійнае пасланне Хрыста. Марта была сястрою Марыі і Лазара з Бэтаніі. Езус часта бываў у іх доме.

Паводле легенды, пасля ўваскрасення Езуса Марта разам з братам і сястрою накіравалася ў Францыю, дзе абвяшчала Евангелле і жыла ў пакаянні. Яна памерла ў хуткім часе пасля сястры і была пахаваная ў Тарасконе на Поўдні Францыі. Святая з’яўляецца апякункай хатніх гаспадыняў і работніц.

 

31 ліпеня (чацвер) - успамін св. Ігнацыя Лаёлы

Св. Ігнацый нарадзіўся ў 1941 г. у мясцовасці Васкув. Да 30 года жыцця праводзіў свабоднае жыццё рыцара. Пад час вайны быў цяжка паранены. Лежучы ў ложку не меў іншай літаратуры, для чытання, акрамя жыцця святых. Натхнёны, пасля выздараўлення, ахвяраваў сваю зброю перад абразом Маці Божай у аббатстве Монсеррат і аддаўся самотным разважанням у гроце пад Манрэзай. Там ён напісаў славутыя “Духоўныя практыкаванні”. Каб атрымаць святарства навучаўся ў Барселоне, Алкале,Саламанце і напрыканцы ў Парыжу. Там ён, разам з 6 сябрамі, даў, у 1534 годзе, пачатак новага закону, які назваў Таварыствам Езусовым.

Св. Ігнацый кіраваў сваім законам да смерці, якая наступіла ў Рыме 31 ліпеня 1556г.

 

1 жніўня (пятніца) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры

Св. Альфонс нарадзіўся ў Марынэллі каля Неапаля ў 1696 г.  Калі меў 16 гадоў атрымаў дактарат з праваі разпачаў адвакатскую дзейнасць. Зразумеўшы небяспеку і марнасць гэтай прафесіі – пакінуў усё і пасвяціў сябе да службы Богу. Калі быў святаром заўважыў рэлігійную некампетэнтнасть людзейі і заснаваў супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдымптарысты) для абвяшчэння місій для простага люду.

 

Першая пятніца месяца – набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста; першая субота месяца – малітва праз заступніцтва НПМ; першая нядзеля месяца – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

 

Молімся аб міры на Украіне. Будзем салідарнымі з нашым братнім украінскім народам.

 

Мы працягваем замену даху ў будучай  парафіяльнай капліцы. Шчырае дзякуй кожнаму, хто ў гэтыя дні прыняў удзел у сумеснай працы! Просім аб далейшай дапамозе, перад усім малітоўнай, каб клапатліва скончыць запланаваныя працы.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2016 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:37

Наведвальнікі

4577618
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
64
2106
5368
4551938
25680
79930
4577618
Your IP: 35.172.217.40
Server Time: 2019-12-10 00:30:07
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.