^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 23 Июнь 2014 11:34

27 чэрвеня - Дзень святасці святароў.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У бліжэйшую пятніцу, 27 чэрвеня 2014 г., будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 57-м пленарным пасяджэнні 17 чэрвеня ў Мінску.

Шчыра запраем далучыцца да супольнай малітвы, якая адбудзецца падчас святой Імшы а 18.00

 

 

 

Касцёл заахвочвае вернікаў у гэты дзень да малітвы за святароў, каб тыя сваім штодзённым жыццём давалі добрае сведчанне ўсім людзям, а праз спаўненне свайго штодзённага служэння імкнуліся да святасці, да якой усе былі закліканы Езусам, які сказаў: “Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны” (Мц 5, 48).

 

«Такое наша цудоўнае пакліканне: мы не можам асвяціць сябе без працы на карысць святасці нашых братоў, а гэтая праца немагчымая, калі ёй не папярэднічае праца над нашым уласным асвячэннем і калі мы не будзем пастаянна яе весці», — чытаем у лісце. (…) Мы ведаем, што пошук святасці заўсёды можа браць пачатак ад жалю і прабачэння. Але адначасова адчуваем патрэбу прасіць аб гэтым як святары, індывідуальна, ад імя ўсіх святароў і для ўсіх святароў (…) Сённяшні свет, які раздзіраюць усё больш балючыя раны, патрабуе Бога-Тройцы, а абвяшчэнне праўды пра Бога з’яўляецца задачай Касцёла. Таму Касцёл павінен захоўваць непарыўную сувязь з Хрыстом і не можа дапусціць ніякага аддзялення ад Яго; ён патрабуе святых, якія прабываюць у Сэрцы Езуса і з’яўляюцца радаснымі сведкамі трынітарнай любові Бога. А святары, каб служыць Касцёлу і свету, павінны быць святымі!» - зазначае кардынал Маўро Пьячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства.

 

Паводле http://mohylev-katolik.by

Прочитано 2059 раз Последнее изменение Понедельник, 23 Июнь 2014 11:38

Наведвальнікі

6105880
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
589
687
4079
6094630
35512
33055
6105880
Your IP: 3.235.180.245
Server Time: 2024-03-29 18:08:33
Счетчик joomla