^Наверх

Воскресенье, 20 Октябрь 2013 06:06

Божае Слова на 20.10.2013

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Лк 18, 1–8

 

У той час:

Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: Абарані мяне ад праціўніка майго.

 

Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне.

 

І сказаў Пан: Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх.

 

Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?

 


 Ці знойдзе Хрыстос веру на нашай зямлі? Ці знойдзе яе ў нашым грамадзцтве, у нашых сем’ях, а самае галоўнае – у сэрцы кожнага з нас?

Не ведаем, калі наступіць момант прыйсця Госпада ў сваёй славе… Мы павінны быць гатовымі сустрэцца з Ім у кожны момант…

 

 

Прочитано 1905 раз Последнее изменение Воскресенье, 20 Октябрь 2013 06:09

Наведвальнікі

3590409
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1162
1245
8211
3566472
30501
48692
3590409
Your IP: 54.167.18.170
Server Time: 2018-11-15 19:39:54
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.