^Наверх

Воскресенье, 15 Июнь 2014 09:16

Пастырскія аб’явы на 15.06.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
  • у аўторак – святая Імша у 10.00
  • у чацвер – у 19.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 16.00

 

у літургіі успамінаем:

  • 19.06. – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела). Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае для свайго народа.
  • 21.06. – успамін св. Алаізія, законніка. Нарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Святы Алаізій Ганзага з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй.

 

у нашай парафіі адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

 

У наступную нядзелю, 22 чэрвеня, у Магілёве плануецца працэсія Божага Цела вуліцамі горада. Пачатак – святая Імша ў 11.00 у катэдры.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1962 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:38

Наведвальнікі

5046779
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
105
545
2410
5041701
6449
13383
5046779
Your IP: 3.237.43.68
Server Time: 2020-07-15 13:42:32
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.