^Наверх

Воскресенье, 08 Июнь 2014 14:57

Пастырскія аб’явы на 08.06.2014

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Урачыстасць Спаслання Духа Святога

 

 

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

vу панядзелак - у 9.00

у аўторак, сераду, чацвер - святая Імша ў 18.00

vу пятніцу і суботу – святая Імша у 10.00

vу нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00

 

у літургіі успамінаем:

v09.06. – успамін НПМ Маці Касцёла. Найсвяцейшая Дзева, Абранніца Духа Святога, якога моцаю падчас Звеставання дар быцця Божай Маці, перажыла ў Вячэрніку разам з Апосталамі спасланне Духа Любові на Касцёл.

v11.06. – успамін св. Барнабы, Апостала. Св.Барнаба паходзіў з Кіпру. Прыняў хрысціянскую веру і ўвесь свой маёнтак пераказаў Апосталам. Ён першы прывёў Св.Паўла у хрысціянскую супольнасць да Ерузалему. Потым зноў яго знайшоў і прывёў у Антыёхію, а потым пасля парады Духа Святога спадарожнічаў з Апосталам Народаў падчас яго першага місійнага падарожжа у Меншую Азію.Пасля  ерузалемскага сабору вярнуўся на Кіпр, дзе паводле традыцыі быў замучаны у 60 г. Яго імя прамаўляецца ў Рымскім Каноне.

12.06. - свята Езуса Хрыста Найвышэйшага і Вечнага Святара.

 

13.06. – успамін св. Антонія Падуанскага. Св. Антоні нарадзіўся ў Лісабоне ў 1195 г. Маладым уступіў да канонікаў рэгулярных у Коімбры, дзе пазней атрымаў у універсітэце багаслоўскую адукацыю. Пазней перайшоў да францішканаў, каб абвяшчаць Евангелле ў Афрыцы, але яго скіравалі да працы ў Еўропу. Працаваў з вялікай адказнасцю як казнадзей ў Францыі і Ўлошах. Ў 1230 годзе прыбыў ў Падую. Памёр 13 чэрвеня 1231 года.

v15.06. – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

у нашай парафіі адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

 

Заўтра, 9.06. – фэст у Чавусах, а ў пятніцу, 13.06. – парафіяльнае свята ў кларэтынскай парафіі ў Магілёве.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі Ўвакскрасення Пана  і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2310 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:38

Наведвальнікі

5044681
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
312
335
312
5041701
4351
13383
5044681
Your IP: 3.228.21.204
Server Time: 2020-07-12 19:24:49
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.