На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
vу панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу - святая Імша ў 18.00
vу сераду і суботу – святая Імша у 10.00
vу нядзелю – святая Імша ў 16.00
у літургіі успамінаем:
v03.06. – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў. Нарадзіўся ў 1865 г. у Буліму (Уганда). Быў кіраўніком груп маладых пажоў пры двары мясцовага караля. У 1885 г. прыняў хрост і навярнуў у хрысціянскую веру шмат іншых пажоў. Праз пэўны час у краіне распачаўся пераслед хрысціянаў, у выніку якога Караль быў забіты. Яго і яшчэ 31 хрысціяніна спалілі ў Намугонга. Пій ХІ абвясціў святога Караля Луангу апекуном афрыканскай моладзі.
v05.06. – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.Св. Баніфацый нарадзіўся каля 673 года ў Англіі. Уступіў да закону бэнэдыктынцаў у Эксетэр. У 719 годзе паехаў на місію да Германіі. Меўшы 80 год паехаў на місіі да Фрузіі і ў Доккум (Галандыя) быў замучаны разам з 52 таварышамі 5 чэрвеня 754 года.
v08.06. – урачыстасць Спаслання Духа Святога – урачыстасць абавязковая.
І чацвер месяца – малітва аб пакліканнях да службы Божай; І пятніца месяца – дзень малітвы да Сэрца Пана Езуса; І субота месяца – молімся да НПМ.
Перажываем месяц чэрвень – месяц, асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Езуса – у нашай парафіі адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыю. Добрага перажывання нядзелі Ўвакскрасення Пана і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)