^Наверх

Воскресенье, 01 Июнь 2014 09:17

Пастырскія аб’явы на 01.06.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VIІ Вялікодная Нядзеля

 

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

vу панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу - святая Імша ў 18.00

vу сераду і суботу – святая Імша у 10.00

vу нядзелю – святая Імша ў 16.00

 

у літургіі успамінаем:

v03.06. – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў. Нарадзіўся ў 1865 г. у Буліму (Уганда). Быў кіраўніком груп маладых пажоў пры двары мясцовага караля. У 1885 г. прыняў хрост і навярнуў у хрысціянскую веру шмат іншых пажоў. Праз пэўны час у краіне распачаўся пераслед хрысціянаў, у выніку якога Караль быў забіты. Яго і яшчэ 31 хрысціяніна спалілі ў Намугонга. Пій ХІ абвясціў святога Караля Луангу апекуном афрыканскай моладзі.

v05.06. – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.Св. Баніфацый нарадзіўся каля 673 года ў Англіі. Уступіў да закону бэнэдыктынцаў у Эксетэр. У 719 годзе паехаў на місію да Германіі. Меўшы 80 год паехаў на місіі да Фрузіі і ў Доккум (Галандыя) быў замучаны разам з 52 таварышамі 5 чэрвеня 754 года.

v08.06. – урачыстасць Спаслання Духа Святога – урачыстасць абавязковая.

 

І чацвер месяца – малітва аб пакліканнях да службы Божай; І пятніца месяца – дзень малітвы да Сэрца Пана Езуса; І субота месяца – молімся да НПМ.

 

Перажываем месяц чэрвень – месяц, асаблівым чынам прысвечаны Сэрцу Езуса – у нашай парафіі адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

 

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыю. Добрага перажывання нядзелі Ўвакскрасення Пана  і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2013 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:39
Другие материалы в этой категории: « Чэрвенскія набажэнствы ВЕРУ Ў ДУХА СВЯТОГА… »

Наведвальнікі

5046809
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
135
545
2440
5041701
6479
13383
5046809
Your IP: 3.237.43.68
Server Time: 2020-07-15 14:47:39
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.