^Наверх

Воскресенье, 13 Октябрь 2013 16:15

Парафіяльныя аб'явы на 13 кастрычніка 2013г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXVІIІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

15 кастрычніка (аўторак): успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

17 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

18 кастрычніка (пятніца) – свята св. Лукі, евангеліста.

 

расклад святых Імшаў і набажэнстваў на бліжэйшыя дні:

у панядзелак – у 9.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у аўторак святой Імшы і ружанцовага набажэнства ў капліцы не будзе;

у сераду, чацвер, пятніцу, суботу – у 18.00 – святая Імша і ружанцовае набажэнства;

у наступную нядзелю – у 15.30 – святая Імша і ружанцовае набажэнства.

 

Месяц кастрычнік – гэта месяц, у якім мы асаблівым чынам просім заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, разважаючы таямніцы святога Ружанца. Запрашаем у буднія дні, а таксама канешне, у нядзелю - да супольнай малітвы, як у капліцы, так і ў сем’ях. Ружанец у капліцы будзе адбывацца пасля святых Імшаў.

 

Святая Імша ў наступную нядзелю будзе служыцца як складковая за нашыя сем’і. Калі ласка, вялікая просьба падрыхтаваць карткі з імёнамі і прозвішчамі нашых блізкіх.

 

Сёння перажываем Марыйны дзень ў нашай архідыяцэзіі, пасля святой Імшы памолімся асаблівай малітвай - актам прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

 

У бліжэйшы час у нашым парафіяльным доме распачнуцца некаторыя рамонты: перад усім перагледзім электраправодку, а таксама заменім старыя вокны на шклопакеты. Шчыра дзякую усім за падтрымку ў гэтай справе.

 

Вялікая просьба, наколькі гэта магчыма, дапамагчы ў прывядзенні ў парадак тэрыторыі, якая нам прыналежыць, асабліва гэта датычыцца кветнікаў, а таксама вінаграднага куста.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!

 

тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

 

Прочитано 2075 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 14:33
Другие материалы в этой категории: « Гадавіна бітвы пад Леніно Божае Слова на 20.10.2013 »

Наведвальнікі

3590280
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1033
1245
8082
3566472
30372
48692
3590280
Your IP: 54.167.18.170
Server Time: 2018-11-15 18:28:39
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.