^Наверх

Пятница, 02 Май 2014 16:56

Маёвае набажэнства

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Дзевы Марыі. На працягу ўсяго месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах, а таксама каля каплічак і прыдарожных фігураў Маці Божай, каб разам маліцца, просячы заступніцтва Марыі.

Вядома, што ўжо ў V ст. хрысціяне на Усходзе збіраліся, каб разам маліцца і спяваць песні на ўшанаванне Багародзіцы. На Захадзе ўжо ў І тысячагоддзі май дзе-нідзе лічыўся месяцам Марыі. Нарэшце, на мяжы XIII i XIV ст. узнікла думка прысвяціць гэты месяц Маці Божай. Першым гэта прапанаваў іспанскі кароль Альфонс Х. Манарх, які сам заўсёды ўдзельнічаў у маёвых набажэнствах, заахвочваў да гэтага ўсіх сваіх падданых.

У 1549 г. у Германіі з’явілася кніжка пад назваю «Духоўны май», дзе ўпершыню май быў названы месяцам Марыі. У жыццяпісе святога Філіпа Нэры захаваліся звесткі пра тое, што ён збіраў дзяцей каля фігураў і абразоў Маці Божай, спяваў з імі песні, збіраў кветкі і заклікаў прыносіць іх Марыі разам з духоўнымі дарамі і ахвярамі. А ўкладальнікам адпаведных набажэнстваў лічыцца айцец Ансалані, езуіт, які ў каралеўскай капэле ў Неапалі кожны дзень мая праводзіў канцэрт спеваў на ўшанаванне Маці Божай. Канцэрты завяршаліся благаслаўленнем Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Дзякуючы намаганням айцоў езуітаў маёвыя набажэнствы распаўсюдзіліся па ўсёй Італіі і сталі вядомымі ў Францыі. Папа Пій VII ўстанавіў звязаны з набажэнствам спецыяльны адпуст, а благаслаўлёны Пій ІХ у 1859 г. канчаткова зацвердзіў форму маёвага набажэнства.  Да канца ХІХ ст. маёвае набажэнства было вядомае практычна ва ўсім свеце. Яго распаўсюджванню на нашых землях паспрыялі таксама айцы езуіты.

Цэнтральнаю часткаю маёвага набажэнства з’яўляецца Ларэтанская Літанія. У ёй Касцёл праслаўляе вялікія цноты і прывілеі, якімі Бог адарыў сваю верную Слугу. Назва «Ларэтанская» паходзіць ад італьянскага мястэчка Ларэта, дзе знаходзіцца адна з найвялікшых марыйных святыняў — домік з Назарэта, у якім Марыі з’явіўся Анёл Габрыэль. 

Прочитано 2241 раз

Наведвальнікі

4508737
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
113
1431
10406
4477932
36729
71005
4508737
Your IP: 100.24.115.253
Server Time: 2019-11-15 01:22:54
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.