^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 01 Сентябрь 2015 13:25

Падрыхтоўка да Сакраманту Сужэнства.

“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”

Бэнедыкт XVI

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстос нават   узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для   супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага   выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч са святаром. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і:

Сустрэча 1. Этапы развіцця любові. Сужэнства паводле Божага намеру. Асноўныя хрысціянскія малітвы.

Сустрэча 2. Годнасць чалавечай асобы. Адказнае бацькоўства. Божыя запаведзі і касцёльныя наказы.

Сустрэча 3. Будаванне сужэнскай супольнасці. Апостальскі Сімвал веры.Галоўныя праўды веры. 

Сустрэча 4. Пагрозы для сужэнства. Сакраманты хрысціянскага ўтаямнічання (Хрост. Канфірмацыя, Эўхарыстыя).

Сустрэча 5. Рэлігійнае жыццё ў сям’і. Сакраманты аздараўлення (Пакаянне, Намашчэнне хворых).

Сустрэча 6. Літургія сакраманту сужэнства. Сакрамэнты служэння хрысціянскай супольнасці.

Сустрэча 7. Размова з душпастырам.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефоне: +375298809919 (кс. Андрэй)

Наведвальнікі

6105673
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
382
687
3872
6094630
35305
33055
6105673
Your IP: 3.215.77.96
Server Time: 2024-03-29 11:09:46
Счетчик joomla