^Наверх

Понедельник, 11 Сентябрь 2017 12:01

Запрашаем на парафіяльнае свята 2017!

Браты і сёстры ў Хрысце!

З радасцю запрашаем Вас на святкаванне нашага парафіяльнага свята ў гонар Маці Божай Бялыніцкай.

4 чэрвеня ва ўзросце 59 год адышоў у вечнасць Яўгеній Драздоўскі — бацька кс. Віталія Драздоўскага, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве, кіраўніка Магілёўскага дэканату.

Багаслужэнні і малітоўныя інтэнцыі ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі на месяц май:

Распачалася дадзеная ініцыятыва ў кастрычніку 2016г. па ініцыятыве а. Віталія Чабатара, місіянера-клярэтына з Магілёва. 18 кастрычніка развіццё "Ружанцовай круцыяты" паблагаславіў біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень да ініцыятывы далучылася больш каля 260 чалавек – не толькі з Магілёўшчыны, але з розных куткоў Беларусі.

 

“Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”.

 

Умовы ўдзелу: прыняцце абавязку штодзённай малітвы прынамсьці 1 таямніцай Ружанца (гэтую інтэнцыю можна дадаваць да іншых інтэнцый, калі молімся ружанцовай малітвай, нп. за бацькоў, за памерлых ігд.); падпісанне адпаведнай Дэкларацыі аб гэтым.

Жадаючых далучыцца да дадзенай ініцыятывы просім звяртацца да душпастыраў Магілёўшчыны.

„Ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай дапамогай для чалавека нашага часу, бо яна дае спакой і зацяроджанасць; Можна сказаць, што яна ўводзіць нашае жыццё ў Божыя таямніцы і скіроўвае Бога да нашага жыцця”.

Ян Павел ІІ

Для сувязі і дадатковай інфармацыі:

а. Віталій Чабатар CMF

а/я 21, 212036 Магілёў

e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

тэл. +375298498083

Четверг, 23 Март 2017 11:27

Велікапостныя рэкалекцыі 2017

29-30 сакавіка 2017г. ў нашай парафіі адбудуцца ВЕЛІКАПОСТНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ, якія правядзе для нас а. Віталій Чабатар з Магілёва.

7-8 снежня ў нашай парафіі ўпершыню адбудуцца невялікія духоўныя практыкаванні – адвентававыя рэкалекцыі, якія правядзе для нас кс. Андрэй Далянскі, духоўны айцец Магілёўскага дэканату, душпастыр парафіі  Святой Тройцы ў Касцюковічах.

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Усе мы, я спадзяюся, ведаем, якая няпростая ёсць сітуацыя каталіцтва ў Магілёўскай вобласці. Усведамляем тыя цяжкасці і праблемы, з якімі штодзённа вымушаны змагацца нашыя супольнасці. Канешне ж – нельга сказаць, што нічога зусім не робіцца – дзякуй Госпаду – мы здольныя сабрацца разам, каб дапамагчы адзін аднаму, каб выканаць нейкую сумесную справу. Мы здольныя быць салідарнымі з іншымі нашымі каталіцкімі супольнасцямі – праз удзел у парафіяльных свята і іншых ініцыятывах… Але трэба разумець, што без Бога, без пастаяннай малітвы немагчымае сапраўднае адраджэнне.  

З 13 кастрычніка распачалося вандраванне копіі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях архідыяцэзіі. Дадзеная ініцыятыва з’яўляецца духоўнай падрыхтоўкай да вельмі важнай падзеі для Каталіцкага Касцёла –  у 2017 г. спаўняецца 100 гадоў з моманту першага аб’яўлення Маці Божай тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Франсішку і Жасінце, якое адбылося ў Партугаліі, непадалёк ад Фацімы, мясцовасць, якая з’яўляецца асаблівым месца малітвы для каталікоў усяго свету.

Некалькі дзён таму распачалося вандраванне фігуры Маці Божай з Фацімы па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзія. У перыяд з 16 кастрычніка па 12 лістапада адбудзецца перэгрынацыя па Магілёўшчыне: спачатку Магілёўскі дэканат, а пасля і Бабруйскі.

24 і 25 верасня ў нашай парафіі адбылася пілігрымка па некаторых мясцінах Магілёўшчыны.

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.