^Наверх

Super User

Super User

Вторник, 01 Сентябрь 2015 10:41

Душпастырства

Душпастырская дзейнасць Касцёла –  гэта працэс выхавання ў веры, які вядзе да таго, каб вера фарміравала і напаўняла жыццё чалавека, яго працу, сямейнае і грамадскае жыццё. (Статуты Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, п. 779).

Вторник, 01 Сентябрь 2015 10:25

Падрыхтоўка да Сакраманту Сужэнства.

“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”

Бэнедыкт XVI

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстос нават   узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для   супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага   выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч са святаром. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і:

Сустрэча 1. Этапы развіцця любові. Сужэнства паводле Божага намеру. Асноўныя хрысціянскія малітвы.

Сустрэча 2. Годнасць чалавечай асобы. Адказнае бацькоўства. Божыя запаведзі і касцёльныя наказы.

Сустрэча 3. Будаванне сужэнскай супольнасці. Апостальскі Сімвал веры.Галоўныя праўды веры. 

Сустрэча 4. Пагрозы для сужэнства. Сакраманты хрысціянскага ўтаямнічання (Хрост. Канфірмацыя, Эўхарыстыя).

Сустрэча 5. Рэлігійнае жыццё ў сям’і. Сакраманты аздараўлення (Пакаянне, Намашчэнне хворых).

Сустрэча 6. Літургія сакраманту сужэнства. Сакрамэнты служэння хрысціянскай супольнасці.

Сустрэча 7. Размова з душпастырам.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефоне: +375298809919 (кс. Андрэй)

Вторник, 01 Сентябрь 2015 10:17

Пастырскія аб’явы на 30.08.2015

ХХІІ Звычайная Нядзеля

Четверг, 27 Август 2015 14:55

Запрашаем на парафіяльнае свята!

 

Цябе, Божа праслаўляем…

Дарагія браты і сёстры!

Воскресенье, 23 Август 2015 19:13

Пастырскія аб’явы на 23.08.2015

ХХІ Звычайная Нядзеля

Воскресенье, 16 Август 2015 05:45

Пастырскія аб’явы на 16.08.2015

ХХ Звычайная Нядзеля

15 жніўня адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. На супольную малітву сабраліся святары і вернікі з Магілёва, Крычава, Чавусаў, Бабруйска, Мсціслаўля і іншых мясцін нашага рэгіёна. Канешне, мы таксама не маглі не паехаць J, тым больш што хутка і ў нас будзе свята парафіі.

Суббота, 18 Июль 2015 19:37

Пастырскія аб’явы на 19.07.2015

ХVІ Звычайная Нядзеля

Воскресенье, 28 Июнь 2015 20:46

Пастырскія аб’явы на 28.06.2015

ХІІІ Звычайная Нядзеля

Воскресенье, 28 Июнь 2015 20:44

Маем новага біскупа!

Дарагія парафіяне! 27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.