Вы здесь: Home
^Наверх
У перадапошнюю нядзелю кастрычніка ў Паўсюдным Касцёле перажываецца Сусветны Місійны Дзень. Гэта асаблівая нагода памятаць у сваёй малітве за тых, хто абвяшчае Добрую Навіну ў розных кутках свету. Нашая супольнасць таксама далучалася да дадзенай ініцыятывы, ахвяруючы ў інтэнцыі ўсіх місіянераў ружанцовую малітву.
Усе вернікі з’яўляюцца членамі аднаго цела, паяднанага любоўю Хрыста, таму пакліканы быць падтрымкай і дапамогай адзін аднаму, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 22 кастрычніка. У цэнтры катэхезы Пантыфіка была тэма Касцёла як адзінага цела.
Прапануем Вашай увазе чарговы выпуск нашага парафіяльнага бюлетэня Emmaus.
http://kasciol.by/pdf/28_0510.pdf