^Наверх

Wednesday, 26 April 2017 05:13

Ініцыятыва “Ружанцовая Круцыята за Магілёўшчыну”

Written by 
Rate this item
(0 votes)

Распачалася дадзеная ініцыятыва ў кастрычніку 2016г. па ініцыятыве а. Віталія Чабатара, місіянера-клярэтына з Магілёва. 18 кастрычніка развіццё "Ружанцовай круцыяты" паблагаславіў біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень да ініцыятывы далучылася больш каля 260 чалавек – не толькі з Магілёўшчыны, але з розных куткоў Беларусі.

 

“Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”.

 

Умовы ўдзелу: прыняцце абавязку штодзённай малітвы прынамсьці 1 таямніцай Ружанца (гэтую інтэнцыю можна дадаваць да іншых інтэнцый, калі молімся ружанцовай малітвай, нп. за бацькоў, за памерлых ігд.); падпісанне адпаведнай Дэкларацыі аб гэтым.

Жадаючых далучыцца да дадзенай ініцыятывы просім звяртацца да душпастыраў Магілёўшчыны.

„Ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай дапамогай для чалавека нашага часу, бо яна дае спакой і зацяроджанасць; Можна сказаць, што яна ўводзіць нашае жыццё ў Божыя таямніцы і скіроўвае Бога да нашага жыцця”.

Ян Павел ІІ

Для сувязі і дадатковай інфармацыі:

а. Віталій Чабатар CMF

а/я 21, 212036 Магілёў

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

тэл. +375298498083

Read 1149 times Last modified on Wednesday, 26 April 2017 05:17
  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.